01.07.2026 - 19.07.2026 У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі квітнеюць лілеі. Кветка, якая набыла прыхільнікаў дзякуючы эстэтычнасці і прыемнаму водару, сёння саступае па папулярнасці толькі ружы і з ёю ж канкуруе па колькасці сімвалічных значэнняў. Калекцыя лілей Цэнтральнага батанічнага саду пачала фармавацца пачынаючы з 1946 года. У цяперашні час яна налічвае 17 узораў прыроднай флоры і 397 гатункаў, уключаючы 8 гатункаў уласнай селекцыі. Цікавыя факты: Ліліі вядомыя яшчэ з 1700 года да нашай эры. Іх можна знайсці нават у егіпецкіх іерогліфах, дзе яны абазначалі надзею і свабоду. Лічыцца, што сучасная назва гэтай кветкі паходзіць ад старажытнагальскага слова «ці-лі», якое азначае «белы-белы». У Персіі беласнежнымі бутонамі лілей упрыгожвалі царскія палацы. Найсвяцейшая Дзева таксама асацыюецца з прыгажосцю белай лілеі. Паводле падання, Арханёл Гаўрыіл прыйшоў да Дзевы менавіта з гэтай кветкай у руках у дзень Дабравешчання. Кожнае адценне лілеі мае асаблівую сімволіку – напрыклад, белая азначае чысціню і бязгрэшнасць, а тыгравая – багацце і веліч. Толькі белыя і тыгровыя лілеі вядомыя сваім насычаным водарам, іншыя віды практычна не маюць паху.