Навіны
Главная | Навіны | Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Светаўвяртальнік ратуе жыццё!".

Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Светаўвяртальнік ратуе жыццё!".

03.10.2025
Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Светаўвяртальнік ратуе жыццё!". Святловяртальнік ратуе жыццё!
У перыяд з 3 па 7 кастрычніка праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя "Светаўвяртальнік ратуе жыццё!".
Яе асноўная мэта - павысіць бяспеку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходаў, веласіпедыстаў, вадзіцеляў сродкаў персанальнай мабільнасці) ва ўмовах скарачэння светлавога дня і пагаршэння ўмоў надвор'я, а таксама прадухіліць ДТЗ з іх удзелам.
У рамках акцыі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па інфармаванні грамадзян аб рызыках, звязаных з перамяшчэннем у цёмны час сутак, а таксама папулярызацыі выкарыстання святлоадбіўных элементаў.
Пад асаблівым кантролем у інспектараў ДПС знаходзяцца аварыйна-небяспечныя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі, на якіх найбольш верагодна ўчыненне наезду на пешахода ў цёмны час сутак.
Здавалася б, якая розніца - лета ці восень? Але менавіта ў той перыяд, калі рана цямнее, часцей бывае пахмурна і ідуць дажджы, пешаходы падвяргаюцца большай, чым летам, небяспецы.
Асноўнымі прычынамі ДТЗ з удзелам пешаходаў з'яўляюцца:
• пераход дарогі ў неўстаноўленым месцы;
• нечаканае выйсце на праезную частку дарогі з-за транспарту ці іншых перашкод перад блізка ідучым транспартам;
• адсутнасць святлоадбіўных элементаў на адзенні ў цёмны час сутак;
• ігнараванне сігналаў святлафора.
У цёмны час сутак, асабліва ў дрэннае надвор'е, сілуэты людзей зліваюцца з праезнай часткай і становяцца цяжка адрознымі для вадзіцеляў аўтамабіляў. Пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, у гэтых умовах, удвая небяспечны для пешаходаў. Але нават на пешаходным пераходзе трэба быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, пераходзячы праезную частку, неабходна, пераканаецца, што вадзіцелі заўважылі вас і ўступаюць дарогу.
Дзяржаўтаінспекцыя Першамайскага раёна г.Мінска нагадвае, што святлоадбіўныя элементы павышаюць бачнасць уразлівых удзельнікаў дарожнага руху на неасветленай дарозе і значна зніжаюць рызыку ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам.
Святловяртальныя элементы дазваляюць вадзіцелю, які рухаецца з блізкім святлом фар, заўважыць на дарозе пешахода за 120-130 метраў, а з далёкім святлом за 400 метраў.
Асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць юным удзельнікам дарожнага руху! Дзеці на праезнай частцы непрадказальныя, і не заўсёды могуць зарыентавацца ў дарожным становішчы. Заўважыўшы дзіця паблізу дарогі, абавязкова зніжайце хуткасць. Будзьце ўважлівыя, толькі тады атрымаецца пазбегнуць страшных трагедый! Часцяком надзеўшы курткі з капюшонамі, карыстаючыся парасонамі, зачыняючыся імі ад ветра і дажджу, дзеці памяншаюць сабе агляд.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Выконвайце патрабаванні Правілаў дарожнага руху, будзьце вельмі ўважлівыя і ўзаемнаветлівыя на дарогах, бо ад культуры паводзін на дарозе залежаць жыцці людзей.

Дзяржаўтаінспекцыя Першамайскага РУУС г.Мінска